Спадчына: Мытні
Серада, 14 Студзень 2015 13:00
20 лістапада 2014 г. – 75 гадоў з часу (1939) стварэння Брэсцкай мытні
Гісторыя Брэсцкай мытні непарыўна звязана са станаўленнем і развіццём мытнай справы на мяжы СССР. 20 лістапада 1939 года Народным камісарыятам знешняга гандлю СССР выдадзены загад № 158, у адпаведнасці з якім была створана Брэсцкая мытня. У штатным раскладзе лічыліся ўсяго два супрацоўнікі – начальнік Аляксандр Міхайлавіч Ральцэвіч і Мікалай Шынкевіч. Пазней штат умацоўвалі за кошт пераводу кадраў з былой мытні на станцыі Негарэлае (Мiнскi раён).